Затрыманы і аштрафаваны праваабаронца Алег Мацкевіч



У гэты ж дзень адбыўся і суд над удзельнікамі пікету: Алегу Мацкевічу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) прысудзілі штраф у памеры 30 базавых велічынь, а Алесю Абрамовічу – 50 базавых велічынь.

У Барысаве затрыманы актывіст, які патрабаваў адстаўкі міністра абароны.

Плакат, з якім Алег Мацкевіч выйшаў на пікет 30 кастрычніка ў Барысаве.

Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння на адзіночны пікет, каб патрабаваць адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Пра гэта паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Раней Алег Мацкевіч накіраваў барысаўскім уладам заяўку на пікет 30 кастрычніка. Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу, таму акцыя прайшла без дазволу.