Затрыманы студэнт Берасцейскага дзяржуніверсітэта Мікіта Кардаш



Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне студэнта Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту Мікіты Кардаша.

У віну другакурсніку ставяць тое, што сярод аднагрупнікаў ён сказаў:

„Калі сюды прыйдуць расійскія войскі і тут пачнецца якая-небудзь заваруха, я за гэтых вырадкаў ваяваць не збіраюся. Паеду ў свае лясы і буду ху…ць кожнага маскаля”.

Таксама хлопец гаварыў, што танкі на тэрыторыю Украіны заходзяць з боку Беларусі. Гэтыя свае словы затрыманы пацвердзіў на камеру. У канцы відэа, якое сілавікі знялі з затрыманым, Мікіта, нібы па напісаным кімсьці тэксце, гаворыць:

„Раскайваюся. Усведамляю, што дадзенымі дзеяннямі мог справакаваць сацыяльную варожасць і непрыязнасць. Прыношу свае выбачэнні вайскоўцам саюзніцкіх сіл і іх сем’ям. У далейшым абавязуюся не парушаць заканадаўства”.

Пра авбвінавачванні, якія прад’явілі затрыманаму студэнту, праваабаронцам пакуль не вядома.