Затрыманы вядомы журналіст Уладзімір Чудзянцоў
З’явілася інфармацыя пра затрыманне журналіста Уладзіміра Чудзянцова. Пра гэта напісаў у сацсетках яго знаёмы Раман Пратасевіч. Паводле папярэдняй інфармацыі, Чудзянцоў ехаў у Польшчу і быў затрыманы ў цягніку Берасце — Варшава.
У міліцыі Берасця пацвердзілі, што журналіст Уладзімір Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Леніскага раёну. Прычыны затрымання журналіста там не паведамілі. Як стала вядома Радыё Свабода ад маці затрыманага журналіста, у рэчах Уладзіміра Чудзянцова мытнікі знайшлі пакецік з наркатычным рэчывам. Пазней ператрус прайшоў у кватэры Чудзянцова ў Менску, дзе ён жыве разам з маці. Маці Уладзіміра Чудзянцова Ніна Зуева таксама паведаміла, што пакуль не мела магчымасці паразмаўляць з сынам асабіста. Як лічаць калегі журналіста, яму падкінулі наркотыкі з-за падазрэнняў у дачыненні да канала NEXTA.