Затрыманы выкладчык філасофіі БДУІР



Выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава затрымалі вечарам 30 верасня па месцы жыхарства ў Бараўлянах. Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым правялі агляд кватэры, забралі тэлефон і іншую тэхніку.

Ягоная маці паведаміла праваабаронцам, што Вадзіма адвезлі ў РУУС Менскага раёна на вул. Скарыны. Падазраюць нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Пра дату магчымага суда пакуль невядома.

spring96.org