Затрыманы журналіст-фрылансер Алесь Сіліч



У Менску затрыманы і дастаўлены ва УУС Першамайскага раёна журналіст-фрылансер Алесь Сіліч, які працуе на „Белсат”, паведаміў тэлеканал.

Яго абвінавачваюць у пікетаванні. Суд адбудзецца ў панядзелак, 24 мая.

Разам з Сілічам была затрыманая яго калега Наталля Валакіда, яе пасля адпусцілі.

Алесь Сіліч працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты „Народная Воля”. У 2004 годзе папрасіў палітычны прытулак у Бельгіі, затым вярнуўся на радзіму.

21 мая ў менскай студыі „Белсата” былі затрыманыя тэхнічныя супрацоўнікі канала, якія рыхтаваліся да запісу ток-шоу.

БелаПАН

Фота: „Народная Воля”