Затрыманы журналіст „Камсамольскай праўды” Генадзь Мажэйка
Галоўны рэдактар „Камсамольскай праўды” паведаміў аб знікненні журналіста „КП у Беларусі”, але дакладнай інфармацыі пра яго затрыманне няма.
Праваабаронцам „Вясны” паведамілі пра затрыманне журналіста „Камсамольскай праўды” Генадзя Мажэйкі. Калі дакладна быў затрыманы Генадзь, і дзе ён зараз знаходзіцца – невядома. Блогер Антон Матолька паведамляе, што затрыманне і ператрус абгрунтаваныя крымінальнымі артыкуламі за «Распальванне варожасці» і «Абразу прадстаўніка ўлады», але ўдакладняе, што інфармацыя не пацверджаная. «Наша ніва» адзначае, што менавіта аўтарства Генадзя Мажэйкі пазначанае пад артыкулам пра забітага Андрэя Зельцара.
