Затрыманых у Курапатах актывістаў адпускаюць, але будуць судзіць
Вызвалілі палітыка Зьмітра Дашкевіча, актывістаў Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Гадзінай раней вызвалілі Валянціну Яроменак. Частка затрыманых знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Пра вызваленьне мужа паведаміла каля 22 гадзіны ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч.
Пазьней пра вызваленьне мужа, сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца напісала ў Фэйсбуку ягоная жонка Вольга Севярынец.
На затрыманых актывістаў склалі пратаколы паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу „дробнае хуліганства”. Пазней іх будуць судзіць.
Пакуль невядома дзе знаходзіцца затрыманы лідар „Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч.