З гэтага вынікае, што ім выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў), піша «Наша Ніва» ў сваім тэлеграм-канале.
Сэнс прэтэнзіяў палягае ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізічных асобаў, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрыдычных асобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.
Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманні збіты, у Следчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябет, у СІЗА ён адразу патрапіў у медычную частку — выявіліся праблемы з лёгкімі.