Затрыманыя Анатоль Бокун і Аляксандр Лаўрыновіч
Сёння быў затрыманы сустаршыня страйкавага камітэту “Беларуськалія” Анатоль Бокун. На гэты момант ён знаходзіцца ў РАУС. Паводле інфармацыі „Радыё Свабода”, на ўсіх чальцоў страйкаму ААТ “Беларуськалій” будуць складзеныя пратаколы і пачатыя справы за арганізацыю і ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Таксама сёння служба аховы Менскага завода колавых цягачоў затрымала старшыню страйкама прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча. Як паспеў расказаць затрыманы, “паляваць” за ім пачалі яшчэ ў мінулы чацвер.
Фота носіць ілюстрацыйны характар
