Затрыманыя бярозаўчане вярнуліся дадому
Захопленыя ў палон бярозаўскімі міліцыянтамі 2 ліпеня трое бярозаўчан вярнуліся пасля 7 сутак арышту дадому.
Ва ўсіх траіх, Валянціна Сцяпкова, Вадзіма Пашкевіча і Ігара Шыманчыка былі праведзены вобшукі, у Пашкевіча двойчы.
Забралі оргтэхніку, але, відаць, нічога не знайшлі, калі спатрэбілася 7 сутак, замест трох па закону, каб выціснуць з мужчын хоць нешта, гаворыць дачка Сцяпкова Насця:
– Другі пратакол, адміністрацыйны, ён падпісаў і сказаў, што гэта ён рабіў. Першы пратакол ён не падпісаў і сказаў, што ён гэтага не рабіў.
Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сержука Русецкага, бярозаўскія міліцыянты ціснуць на палітычных у ізалятары часовага ўтрымання, ствараючы ўмовы, параўнальныя з катаваннямі, ігнаруюць жаданне затрыманага мець абаронцу:
– Для супрацоўнікаў бярозаўскага раённага адзялення ўнутраных справаў 72 гадзіны было замала, каб нейкім чынам апраўдаць тыя вобшукі і затрыманні. Магчыма, супрацоўнікі міліцыі выконваюць нейкі план па справах т.зв. ” праціўнікаў рэжыму”.
Стала вядома, што ў Валянціна Сцяпкова суд адбудзецца 19 ліпеня, справа Вадзіма Пашкевіча адпраўлена на дапрацоўку, дата суда Ігара Шыманчыка невядомая, калі наогул будзе.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя.