Затрыманы галоўрэд „Нашай Нівы” Ягор Марціновіч
У раёне плошчы Бангалор у Менску сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара газеты „Наша Ніва” Ягора Марціновіча і фатографа выдання Надзею Бужан. Позна ўвечары абодвух адпусцілі. На Марціновіча склалі два пратаколы – за непадпарадкаванне міліцыі і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Як паведамляе тэлеграм-канал „Нашай Нівы”, машыну журналістаў спынілі супрацоўнікі ДАІ. Марціновіча спачатку павялі на размову, пасля чаго амапавец суправадзіў яго ў аўтазак.
Раней у раёне плошчы Бангалор былі затрыманыя рэдактаркі tut.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік.
