Затрыманыя магілёўскія вандалы-антысеміты



Супрацоўнікі 11 кіравання ГУБАЗіК МУС 22 лістапада затрымалі чацвярых маладых людзей, якіх падазраюць у вандалізме. Як паведамляецца, завадатаму — 19 гадоў, трое яго змоўшчыкаў — непаўналетнія. Усе яны вучацца ў мясцовых каледжах.

sm_full

Памятны знак забітым у вайну габрэям аблілі чорнай фарбай у суботу, 19 лістапада, каля 2:00.

Падазраваныя прытрымліваюцца ўльтраправых ідэй нацызму і з’яўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх скінхэдаў. Адзін з іх на працягу гэтага года ўжо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.10 КоАП Рэспублікі Беларусь (прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі).

sm_full-1

sm_full-2

Выбар месца і аб’екта для цынічнай выхадкі планаваўся загадзя. Прыкладна месяц вандалы вывучалі мясцовыя славутасці і памятныя для габрэяў месцы. Правядзенне «акцыі» было прымеркавана да свята Шабат.

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя мерапрыемствы. Правяраецца дачыненне зламыснікаў да здзяйснення іншых злачынстваў.

Памятны знак з высечанымі на ім далонямі магілёўскія габрэі ўсталявалі на вуліцы Лазарэнкі ў 2008 годзе. На яго месцы ў жніўні 1941 году нацысты збіраліся зрабіць уваход у гета, але ў кастрычніку яны забілі зняволеных габрэяў. З дзесяці тысяч ацалелі адзінкі. Сродкі на памятны знак габрэі збіралі талакой.