Затрыманыя найменш шэсць чалавек падчас вечаровай акцыі ў Менску
Ня менш як шэсць чалавек было затрымана ўвечары 24 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Менску падчас чарговай акцыі пратэсту, – паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
У самым пачатку мерапрыемства сілавікі затрымалі чатырох чалавек, а затым яшчэ двух, актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага і святара непрызнанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леаніда Акаловіча, якога пасля складання пратакола адпусцілі.
Раніцай 24 жніўня каля прахадной Менскага трактарнага завода былі затрыманыя чальцы прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. Іх падазраюць у арганізацыі забастовак (Дылеўскі ўзначальвае страйкам МТЗ). Пазней стала вядома, што Кавалькова дастаўленая ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, лёс Дылеўскага пакуль невядомы.
Беларускае Радыё Рацыя