Затрымлівалі гомельскага журналіста Андрэя Толчына
Гомельскі журналіст-фрылансер Андрэй Толчын, які раніцай здымаў пад СІЗА-3, пасля 11-й гадзіны перастаў выходзіць на сувязь.
У Гомельскім СІЗА-3 сёння, 24 чэрвеня, пачалі судзіць у закрытым рэжыме Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Папова. Каля СІЗА зранку было ачапленне АМАП і шмат супрацоўнікаў у цывільным, якія хадзілі па ўсёй вуліцы Кніжнай, забаранялі падыходзіць да будынка ізалятара.
Пад вечар стала вядома, што Толчына затрымалі, трымалі прыкладна да 18-й гадзіны ў Цэнтральным РАУС Гомеля, склалі пратакол за «незаконны выраб прадукцыі СМІ», забралі тэхніку і адпусцілі.
Беларускае Радыё Рацыя
