Чатыры журналісты застаюцца ў міліцыі (абноўлена)
Сёння ў Менску ля плошчы Перамогі падчас разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік.
Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары.
Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУСе. Зараз, па інфармацыі назіральнікаў, ён на волі.
* * *
Чатыры з трох дзясяткаў журналістаў, затрыманых 25 сакавіка застаюцца ў міліцыі, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Дзяніс Івашын (сайт InformNapalm) і Аляксандр Баразенка („Белсат”) знаходзяцца на Акрэсціна. У віцебскай міліцыі знаходзіцца Арцём Сізінцаў, у гомельскай — Ларыса Шчыракова.
Таксама невядомы лёс брытанскага журналіста Філіпа Ворвіка.
* * *
Падчас акцыі ў Дзень Волі ў Менску былі затрыманыя некалькі дзясяткаў журналістаў.
Фота: REUTERS
Нам удалося зьвязацца з нашым карэспандэнтам Генадзем Барбарычам. Яго адпусьцілі на волю пасьля 2 гадзінаў без складання пратакола.
– Затрымалі каля батанічнага саду. Дастаткова брутальна, схапілі пад рукі, хоць я казаў, шо журналіст. Засунулі ў мікрааўтобус разам з яшчэ адным журналістам – з “Камсамольскай праўды”. Астатнія – звычайныя людзі – каля 10 чалавек, у тым ліку і 13-гадовы хлопчык, якога, праўда, пасля вывелі. Некаторыя былі ў кайданках. Затрымлівалі дастаткова жорстка, але не білі. Мы былі ў РАУСе Завадскога раёна. Затрымана ўжо больш за сотню чалавек. На некаторых адразу складаюць пратаколы, ёсць збітыя, у крыві. Затрымалі вядомага праваабаронцу і журналіста Валерыя Шчукіна, якому споўнілася 75 год . Яго таксама збілі, у яго ў крыві рука. Ёсць журналісты з розных выданняў: “Белсату”, “Нашай Нівы”, “Камсамольскай праўды” і я – з “Беларускага Радыё Рацыя”. Прыйшлося прастаяць некаторы час тварам да плоту з калючым дротам, гледзячы перад сабой. Усіх перапісалі. Я ўжо думаў, што пайду “на суткі”, але ўмяшался прэсс-служба ГУУС, і нас, журналістаў, вызвалілі праз дзве гадзіны.
Пакуль невядома ці адпушчаны на волю журналісты, затрыманыя ў рэгіёнах. Вядома, што ў аддзяленне міліцыі павезьлі і нашага карэспандэнта з Воршы Арцёма Сізінцава. Яго тэлефон недасяжны.
Затрыманыя журналісты «Белсату» Вольга Чайчыц і Андрэй Козел.
* * *
У Віцебску затрыманы карэспандэнт Радыё Рацыя Кастусь Багушэвіч, пра гэта ён паведаміў з міліцэйскай машыны, на якой іх вязуць у РАУС:
— На дадзены момант нас затрымалі разам з дзвюма дзяўчынамі, якія таксама ўдзельнічалі ў акцыі, і вязуць відаць у аддзел. Прыехала машына, бартавога нумар я не помню, там АМАП і два чалавекі з машыны забралі нас і цяпер вязуць. Ніякай падставы не агучвалі, нешта там на «причастность» ці нешта такое патлумачылі.
Беларускае Радыё Рацыя