Зацверджаны графік правядзення ЦТ у 2020 годзе
Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2020 годзе.
Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 13 лютага 2020 года нумар 12, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Даты правядзення ЦТ:
беларуская мова – 13 чэрвеня, субота;
руская мова – 15 чэрвеня, панядзелак;
грамадазнаўства – 17 чэрвеня, серада;
матэматыка – 19 чэрвеня, пятніца;
біялогія – 21 чэрвеня, нядзеля;
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 23 чэрвеня, аўторак;
хімія – 25 чэрвеня, чацвер;
фізіка – 27 чэрвеня, субота;
гісторыя Беларусі – 29 чэрвеня, панядзелак;
геаграфія – 1 ліпеня, серада;
сусветная гісторыя (навейшы час) – 4 ліпеня, субота.
Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ устаноўлены:
8 і 10 ліпеня – беларуская і руская мовы;
8 і 12 ліпеня – грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.
У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Час работы пунктаў рэгістрацыі – з 9.00 да 19.00, у суботу (2 і 30 мая) – з 9.00 да 18.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5 ліпеня.
Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, – 11.00.
Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 12 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) – з 15 ліпеня.