Заўтра могуць вынесці прысуд Насце Лойцы



У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня ў 9:30, верагодна, будзе вынесены прысуд праваабаронцы Насце Лойцы. Гэта вынікае з раскладу суда, дзе пазначана, што пасяджэнне будзе адкрытым.

Нагадаем, Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за праваабарончы даклад. Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Што запрасіла для праваабаронцы дзяржаўная абвінаваўца Вольга Дзіндзелевіча — невядома, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Як і невядомы падрабязнасці па справе і пазіцыя самой Насты. Усяго адбылося два пасяджэнні.

Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр’еўна Лойка.