Заўтра пачынаецца першы завочны працэс па справе былых супрацоўнікаў ЧКБ



Заўтра пачынаецца першы завочны працэс па справе былых супрацоўнікаў Чорнай кнігі Беларусі.

Судзіць будуць Дзмітрыя Навошу, Яніну Сазановіч, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Волю Высоцкую.

Высоцкая паспрабавала паўдзельнічаць у судзе па скайпе. Але суддзя Наталля Бугук ёй адмовіла і прапанавала прысутнічаць на пасяджэнні фізічна. 

Таксама Вользе паведамілі, што пастановай следчага ёй быў прызначаны адвакат, супрацоўнік юрыдычнай кансультацыі Аляксандр Ціханюк. Вольга адшукала кантакты адваката і паспрабавала з ім паразмаўляць. Але той адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён не можа яе распазнаць нават па відэасувязі. І наўпрост заблакаваў Высоцкую ў мэсэнджары.

Беларускае Радыё Рацыя