Заўзятары з Беларусі трапілі ў аўтааварыю ў Польшчы



15 студзеня сям’я Зайко на ўласным аўтамабілі ехала заўзець за зборную Беларусі ў польскі горад Катавіцы і трапіла ў аварыю. У аўтакатастрофе загінула жонка Андрэя Зайко – Алёна. Сын Кірыл атрымаў раненні, праапераваны і ў цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі г. Лодзь.

Беларуская федэрацыя гандболу, трэнерскі штаб зборнай Беларусі, гульцы нашай каманды, заўзятары выказваюць глыбокія спачуванні сям’і Андрэя Зайко.

handball.by