Завершаны вобшук у рэдактара „Нашай Нівы” Андрэя Скурко, яго павезлі на допыт



 Вобшук дома ў рэдактара „Нашай Нівы” Андрэя Скурко завершаны, яго павезлі на допыт, паведамляе тэлеграм-канал сайта.

Раней вобшук завяршыўся ў кватэры галоўнага рэдактара „НН” Ягора Марціновіча, яго вывелі з дома са скаванымі за спінай рукамі і павезлі, паведаміла яго жонка.

Раніцай 8 ліпеня сайт „Нашай Нівы” перастаў адкрывацца. У бухгалтэрыі супрацоўнікі цэнтральнага апарата МУС правялі вобшук, канфіскаваныя дакументы.

Некаторы час не выходзілі на сувязь журналістка „Нашай Нівы” Наталля Лубнеўская і фатографка Шура Піліповіч-Сушчыц. Пазней іх адпусцілі пад падпіску пра неразгалошванне.

Рэдакцыя паведамляла таксама пра адсутнасць сувязі з шэф-рэдактарам выдання Андрэем Дынько, пра яго месцазнаходжанне пакуль няма інфармацыі.

belapan.by