Завершаны збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг



Ініцыятыва Змітра Дашкевіча сабрала звыш 10.000 подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг.

c9bf6478-171f-4794-b4b7-afe8bcb3a219_w987_s_s-coz6i

Кампанія працягнулася з 19-га верасня па 19-га кастрычніка. Штодня, апроч нядзелі, палітык з невялікай групай актывістаў збірау у Менску подпісы каля выхадаў з прыпынкаў метро.

8054ec71-1cec-4948-8a76-102a706f38e7_w987_s_s-24302

Менчукі падпісвалі зварот у Міністэрства культуры з патрабаваннем надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14666204_1330501363640790_191314373854638562_n

“Яшчэ год таму цяжка было ўявіць, што сцяг будзе так вольна знаходзіцца ў грамаскіх месцах,” – гаворыць палітык Зміцер Дашкевіч:

– Вельмі многія задавалі пытанне: „А што, вас ужо не ганяюць за гэта, не закрываюць?” Гэта для людзей дзіва. Я думаю, яны таксама пераадольваюць страх і прызвычайваюцца да таго, што гэта нармальна. Калі ўвесь пераход завешаны бел-чырвона-беламі сцягамі – гэта нармальна. Людзі, думаю, ужо прывыклі.

“Можна смела сказаць, што сцяг выйшаў з зоны гета і падполля,” – дадаў Зміцер Дашкевіч. Праз некалькі дзён пасля фармальнай праверкі подпісаў Дашкевіч плануе перадаць подпісы ў Міністэрства культуры. Таксама цягам месяца звыш двух тысяч подпісаў было пастаўлена пад электронным зваротам у падтрымку сцяга.

51dec8a6-d60e-4d71-b78c-56ffa1728503_w987_s_s-4559u

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org