Завершыў працу краязнаўча-археалагічны летнік „Выспа-2014”



VyrajКраязнаўча-археалагічны летнік „Выспа-2014” кожны год ладзіцца на выспе на возеры Сялява на Крупшчыне. Тут археолагі знайшлі рэшткі гарадзішча каменнага веку, якое даследуецца з дапамогай юных валанцёраў і студэнтаў-гісторыкаў. Ініцыятарам і кіраўніком гэтага летніка з’яўляецца Андрэй Аляхновіч, які арганізоўвае для ўдзельнікаў таксама беларускую культурную праграму:

Адбыўся летнік археалагічны. Былі артысты: «Vuraj», «Re1ikt», «Нагуаль» і «Босае сонца». Такім чынам, вуступілі 4 гурты, якія склалі культурніцкую праграму. Археалагічная праграма таксама выканана, знаходкі пацвердзілі старыя гіпотэзы пра балцкае паходжанне паселішча.

Археалагічная праца ў летніку адбывалася з самага ранку і да поўдня. Потым – абед і вольны час. Увечары – культурная праграма: музычныя канцэрты, гульні і забавы. Раскопкі на выспе праводзяцца пад пільным наглядам прафесара Вадзіма Шадыкі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com