Завочна пачынаюць судзіць былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава
У Менскім гарадскім судзе 7 красавіка распачынаецца завочны суд у адносінах да Станіслава Лупаносава. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч. Гэта восьмы завочны судовы працэс у Беларусі за апошнія пяць месяцаў.
Лупаносава судзяць за „здраду дзяржаве”, „неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй”, „перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”.
Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, справу будуць разглядаць у закрытым рэжыме.
КДБ унёс Станіслава ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. У Следчага камітэта на расследаванне гэтай справы ў парадку «спецыяльнай вытворчасці» сышло толькі два тыдні.
Станіслаў Лапаносаў – падпалкоўнік ГУБАЗІКу, падчас службы супрацоўнічаў з BYPOL. Напрыканцы 2020-га ён з’ехаў з Беларусі. Па яго словах, апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 году.