Завяршаецца святкаванне 700-х угодкаў Наваградскай епархіі



Праваслаўныя вернікі актыўна адзначаюць 700-годдзе Наваградскай епархіі і 25-годдзе яе адраджэння. А 19 лістапада адбудуцца заключныя мерапрыемствы па юбілейных датах епархіі. У горадзе Дзятлаве плануецца асвячэнне храма. У гэтым мерапрыемстве прыме ўдзел Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел.

У гэты самы дзень у Наваградку прайдуць XV Свята-Елісейскія чытанні. А таксама адбудзецца адкрыццё і асвячэнне юбілейнага знака.

Беларускае Радыё Рацыя