Завяршыліся Еўрапейскія дні назірання за птушкамі
Гэта падзея, якая ладзіцца штогод у пачатку кастрычніка. А ўдзельнічаюць у ёй не толькі арнітолагі, але і звычайныя аматары птушак.
Некаторыя вынікі Еўрапейскіх дзён назірання падсумавала спецыяліст па кампаніях і акцыях “Аховы птушак Бацькаўшчыны” Карына Салавей:
– У тройку самых пабачаных відаў трапілі качка-крыжанка, шпак і грак. Удзел у гэтым назіранні прымаюць звыш 40 краінаў Цэнтральнай Азіі і Еўропы. У гэтым годзе ў рэйтынгу па колькасці ўдзельнікаў у восеньскіх Днях назірання: Венгрыя – І месца, амаль 4 тысячы чалавек узялі ўдзел; Швейцарыя – ІІ месца і Беларусь на ІІІ месцы.
Найбольш актыўнымі ў назіранні за птушкамі ў Беларусі сталі жыхары Случчыны. Два віды птушак: канюк касматаногі і звычайная чачотка былі зарэгістраваныя ў Беларусі ўпершыню ў гэтым годзе.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск