Заяўку на Дзяды ў Менску падалі на 28 кастрычніка
Апошнія падзеі вакол Курапатаў не змянілі планаў КХП БНФ на штогадовую акцыю. Партыя падала заяўку на традыцыйныя шэсце і мітынг у Менску, прымеркаваныя да дня памяці продкаў — Дзяды, расказаў намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі.
Акцыі просяць дазволіць правесці ў нядзелю, 28 кастрычніка. Як кажа Беленькі, шэсце мае прайсці па традыцыйным маршруце і ў традыцыйным фармаце.
Паводле svaboda.org
