Заяўлены рэспубліканскі мітынг ІП: “Пара мяняць лысую рызіну!”



Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне 7 сакавіка рэспубліканскага мітынга ў Баранавічах.

На мітынгу прапануецца выкарыстанне адзінага плаката з надпісам: “Пара мяняць лысую рызіну!”, кажа Мікола Чарнавус:

– Мы вырашылі па іншых гарадах правесці рэспубліканскія мітынгі. 7-га сакавіка правядзём мітынг у Баранавічах з 15-й да 18-й гадзіны. Пасля – ў Оршы, Барысаве, нас падтрымае вакальна-інструментльны ансамбль горада Крупак.

Рашэнне праводзіць рэспубліканскія мітынгі па гарадах наспела ў Менску 15 лютага, калі прадпрымальнікі з рэгіёнаў убачылі, што іх менскія калегі практычна мітынг праігнаравалі.  Паводле Міколы Чарнавуса, дасць улада дазвол ці не, мітынг усё роўна адбудзецца.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы