Заява каталікоў адносна Чырвонага касцёла



Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі апублікавала заяву адносна апошніх намаганняў дзяржавы забраць Чырвоны касцёл. Цытата:

Чырвоны касцёл адыгрывае вялікую ролю не толькі ў рэлігійным, але і ў культурным жыцці сталіцы Беларусі. Акрамя набажэнстваў, там праводзяцца разнастайныя культурныя мерапрыемствы, у тым ліку вельмі папулярныя канцэрты духоўнай музыкі. У цяперашні час запазычанасць парафіі перад КУП «Менская спадчына» па азначаных плацяжах складае больш за 160 тыс. рублёў. Пры гэтым адсутнічае ўсялякая запазычанасць па ўсіх камунальных плацяжах.

Такім чынам атрымліваецца, што рэлігійнай супольнасцю страчана права на атрыманне падатковых ільготаў па выплаце зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, У цяперашні час мы не бачым рэальнай магчымасці ажыццяўляць штомесячныя выплаты. Для парафіі яны непад’ёмныя, а таксама несправядлівыя. Парафія на працягу 75 гадоў (на столькі разлічаны выплаты за амартызацыю) павінна пакрыць выдаткаваныя дзяржавай сродкі на рэстаўрацыю касцёла і парафіяльнага дома, якія належаць дзяржаве. Атрымліваецца так, што дзяржава, не пытаючыся ў парафіі, як быццам пазычыла ёй і цяпер патрабуе вяртання. Але пра гэта не было гаворкі перад пачаткам рэстаўрацыі. Мы заклікаем дзяржаўныя ўлады перагледзець сваё рашэнне, перадаць комплекс будынкаў Чырвонага касцёла парафіі і тым самым аднавіць права карыстання падаткавымі льготамі ў адпаведнасці з заканадаўствам, – напісана ў заяве.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: catholic.by