Заява ў абарону анархістаў Мікіты Емяльянава і Івана Комара
Улады Беларусі павінны неадкладна перагледзець прысуд у дачыненні да асуджаных 12 лютага анархістаў Мікіты Емяльянава і Івана Комара.
Заява з такім патрабаваннем накіраваная 20 лютага раніцай па пошце ў Менскі гарадскі суд і Адміністрацыю прэзідэнта, – паведамілі БелаПАН ініцыятары дакумента. Подпісы пад заявай паставілі 202 чалавекі. Яны нагадваюць, што анархістаў прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў пашкоджанні будынка Мінгарсуда і двух спробах пашкоджання дзвярэй следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Пры гэтым урон будынку суда ацанілі ў 143 рублі, СІЗА — 1 рубель 48 капеек.
“Мы лічым, што Мікіта Емяльянаў ды Іван Комар прыгавораныя да празмерна жорсткага пакарання, якое з’яўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму”, — гаворыцца ў дакуменце.
Беларускае Радыё Рацыя