Заява «Вясны» ў сувязі з новай крымінальнай справай супраць Леаніда Судаленкі



«Мы звязваем гэтыя крокі з публічным асуджэннем Леанідам рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненні да палітычных апанентаў і іншадумцаў, яго выступамі ў падтрымку палітвязняў, жорсткай крытыкай парушэнняў прынцыпу вяршэнства права, а ў цэлым — з дзейнасцю нашага калегі па абароне і прасоўванні правоў чалавека.

Мы рашуча адхіляем дапушчальнасць крыміналізацыі дзейнасці прадэмакратычных грамадскіх ініцыятыў, праваабарончых арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі адвольным прызнаннем іх „экстрэмісцкімі фармаваннямі”, а таксама крыміналізацыі сувязяў з гэтымі суб’ектамі».

Заява цалкам тут.

вясна