Збіраюць сродкі на арт-прастору «Калідор»
Сродкі на арт-прастору «Калідор» збіраюць у Берасці. Пакінуць свае ахвяравання можна праз платформу Мола-Мола.
На дадзены момант не хапае крыху больш за пяць тысяч беларускіх рублёў, – адзначыў заснавальнік Дзяніс Трацюк:
– Гэтыя грошы пойдуць на тое, каб мы набылі крэслы для правядзення розных семінараў, трэнінгаў, сацыяльных праектаў і г. д. Мы будзем набываць, плануем, добры праектар, каб таксама было зручна працаваць экспертам і рабіць розныя імпрэзы ці нават, можа, нейкія перформансы з выкарыстаннем праектара. Светлавое абсталяванне, такое мінімальнае, таксама плануем набыць на гэтыя грошы.
Паводле Дзяніса Трацюка, пасля адкрыцця такой прасторы кожны жадаючы зможа бескаштоўна зладзіць сваё мерапрыемства, загадзя пазначыўшы яго ў плане працы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з сацыяльнай сеткі