Збор подпісаў не абышоўся без затрымання



У Мікашэвічах падчас збору подпісаў у шматкватэрным доме быў затрыманы зборшчык подпісаў за Таццяну Караткевіч, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў. Затрымаў яго і даставіў у міліцыю старэйшы лейтэнант Мікашэвіцкага ГАУС Аляксандр Арэшкевіч. Затрыманне патлумачыў званком у дзяжурную частку: „Дубаносаў п’яны збірае подпісы”.

Кажа Леанід Дубаносаў:

– Пратакол допыту ў мяне ўзялі, пасля павезлі правяраць. Медагляд паказаў, што я быў цвярозы. Калі я збіраў подпісы ў пад’ездзе, я, відаць, зайшоў у кватэру міліцыянера Дашкевіча Сяргея Аляксандравіча. Вось ён патэлефанаваў і сказаў, што я п’яны збіраю подпісы.

 

Леанід Дубаносаў напісаў скаргу, каб гэтага міліцыянта прыцягнулі да адказнасці за ілжывую інфармацыю. Дубаносаў лічыць, што такім гвалтоўным спосабам яго адцягнулі ад збору подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы

Фота media-polesye.by