Збор подпісаў пад праліўным дажджом
Пікет па зборы подпісаў за жонку блогера Сяргея Ціханоўскага Святлану Ціханоўскую пачаўся ў Слоніме 3 чэрвеня ў канцы рабочага дня. Ён адбыўся каля крамы «Еўраопт».
Да пачатку пікету ў Слоніме прайшла навальніца з маланкай, градам і громам. А калі распачаўся збор подпісаў, зноў на Слонім паліў лівень. Але нягледзячы на такое неспрыяльнае надвор’е, каб паставіць свае подпісы за Святлану Ціханоўскую, выстраілася чарга слонімцаў, у асноўным гэта былі людзі маладзейшага і сярэдняга ўзростаў, якія жадаюць у Беларусі перамен.
Збор подпісаў у Слоніме за Святлану Ціханоўскую працягваўся некалькі гадзін.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
