Збор подпісаў у падтрымку кампаніі “Народны рэферэндум” працягваецца



Больш за 8 тысяч подпісаў у падтрымку кампаніі “Народны рэферэндум” сабрана на Берасцейшчыне. Такі вынік працы актывістаў кампаніі “Гавары Праўду!” і сябраў берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) за больш чым паўгода.

„Мы ня проста збіраем подпісы, а кожны дзень камунікуем з выбаршчыкамі, і высвятляем, якія пытанні іх найбольш турбуюць“, – расказвае палітык Ігар Маслоўскі:

– Не толькі сустрэчы, не толькі размовы з жыхарамі. Не толькі распаўсюджваем інфармацыю. Людзі да нас прыслухоўваюцца. Фактычна палова насельніцтва нас падтрымлівае ў гэтых пытаннях.

Сярод пытанняў “Народнага рэферэндуму” – неабходнасць бесплатнай медыцыны і адукацыі, забарона размяшчэння ваенных базаў іншых дзяржаваў на тэрыторыі Беларусі, пытанне еўраінтэграцыі, выбарнасць пасадаў у выканаўчых камітэтах і гэтык далей.

Беларускае Радыё Рацыя