Збор подпісаў за будаўніцтва дзіцячых паліклінік у Навабеліцкім раёне
Актывісты грамадзянскай кампаніі „Новы Гомель” збіраюць подпісы для будаўніцтва дзіцячых паліклінікаў у Навабеліцкім раёне. Каардынатар „Новага Гомеля” Галіна Краўчанка перакананая, што ў пытаннях паляпшэння сацыяльнай інфраструктуры інтарэсы ўлады і грамадзянаў супадаюць.
– У 2013 годзе мы праводзілі маніторынг праблем, якія ёсць у Навабеліцкім раёне. Большасць апытаных гаварыла пра тое, што самая вялікая праблема – адсутнасць сучаснай дзіцячай шматфункцыянальнай паліклінікі. Мы звярнуліся ў адміністрацыю, дзе нам адказалі, што такая праблема сапраўды ёсць і яна неаднойчы ўзнімалася. Аднак, да гэтай пары не вырашана. Калі мы сказалі, што ёсць такая ініцыятыва і мы хочам сабраць подпісы, мы атрымалі неафіцыйную згоду.
Збор подпісаў працягнецца да канца верасня, пасля чаго калектыўны зварот будзе накіраваны ў Гомельскі аблвыканкам і Міністэрства аховы здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота gfiso.ru