Збор сродкаў у дапамогу абаронцы Курапатаў Валеру Рабцаву
Улады выпісалі сябры Партыі БНФ Валеру Рабцаву вялікія грашовыя шітрафы за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Днямі судовыя выканаўцы наклалі арышт на ягоны банкаўскі рахунак, а банк заблакаваў картку, так што цяпер актывіст не мае доступу да сваіх уласных грошаў.
Валер Рабцаў даглядае сына-інваліда II групы (атрымаў яе ў выніку таго, што чалавек у алкагольным стане на скрадзеным аўтамабілі здзейсніў на яго наезд). Цяпер бацька пазбаўлены доступу ў тым ліку да дапамогі, што выплочваецца дзіцёнку-інваліду. Судовыя выканаўцы пагражаюць наступным крокам адабраць дзіця ў бацькі.
Валер Рабцаў бярэ ўдзел у шматлікіх грамадскіх акцыях, што адбываюцца ў Беларусі – ад абароны Курапатаў да нядаўніх пікетаў па зборы подпісаў. За мінулагоднія акцыі пратэсту супраць інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі суд аштарфарваў Валерыя Рабцава на 2160 рублёў.
5 чэрвеня гэтага года, пры выхадзе са свайго дома Валер Рабцаў быў выкрадзены міліцыянтамі і кінуты ў вязьніцу на Акрэсціна, дзе правёў без суда тры дні. Пасля гэтага суд пакараў спадара Рабцава штрафам на 1080 рублёў за ўдзел у мірным і легальным пікеце на менскай Камароўцы 31 траўня.
Валерыю Рабцаву можна дапамагчы з аплатай штрафаў, пералічыўшы грошы на яго асабісты рахунак.
Карта Беларусбанка:
Нумар карты – 4255 1901 2275 6821 Дата дзеяння карты: 05/23 Нумар дамовы рахунка карты – BY31 AKBB 3014 0003 0993 7007 0000
Уладальнік карты – RABTSAU VALERY
Код банка – AKBBBY2X
Карта Белгазпромбанка:
Нумар карты – 4641 3200 3241 7734 Дата дзеяньня карты 04/25 Нумар дамовы рахунка карты – BY04 OLMP 3014 0900 0003 0259 3475
Уладальнік карты – ANISHYN ANDREI
Код банка – OLMPBY2X
Кантактны тэлефон: +375-44-732-18-26, Рабцаў Валер.