Збройны напад у Іране на вайсковы парад
22 верасня ў Іране ў горадзе Ахваз здзейснены збройны напад на вайсковы парад.
Тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава” узяла на сябе адказнасць за гэтую тэрарыстычную акцыю. Пра гэта ў Twitter паведаміла AFP.
У выніку збройнага нападу загінула найменш 29 чалавек. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне Ірану.
Беларускае Радыё Рацыя
