Збяром дзяцей у школу разам



На працягу жніўня ў Гародні  будзе адбывацца акцыя «Збяром дзяцей у школу разам». Арганізатарам з’яўляецца дабрачыннае таварыства, што дзейнічае пры Гарадзенскай праваслаўнай епархіі. Да пачатку новага навучальнага года дапамогу атрымаюць больш за пяцьсот дзяцей з няпоўных і небяспечных сем’яў, а таксама дзеці – інваліды і сіраты. Як зазначае праваслаўны святар  Павал Каспяровіч, царква павінна супольна з грамадствам вырашаць падобныя праблемы:

— Гэтых дзяцей многа. Проста мы неяк існуем воддаль і не сустракаемся з гэтай часткай нашага грамадства. Калі сутыкнуцца, дык гэта вялікая частка, бо мы бачым, што гэта  запатрабавана.

Удзел у дабрачыннай акцыі можа прыняць кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова набыць канцылярскія прыналежнасці і пераказаць іх у Гарадзенскае дабрачыннае таварыства ці пералічыць сродкі на адмысловы рахунак.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня