Здарэнне на мяжы – загарэліся некалькі аўтамабіляў
Некалькі машын загарэліся ў нядзелю на польска-беларускай мяжы. Здарэнне мела месца ў пункце пропуску “Цярэспаль – Брэст” з польскага боку. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
З боку беларускіх памежнікаў ніякіх затрымак у працы не было, афармленне грамадзян і транспарту адбывалася ў штатным рэжыме. Пакуль няма дакладнай інфармацыі пра тое, што стала прычынай узгарання машын. Няма таксама іншых падрабязнасцей інцыдэнту.
Беларускі бок адразу выказаў гатоўнасць аказаць неабходную дапамогу польскаму боку.
