Здзек з выбарцаў
Так называе галасаванне на парламенцкіх выбарах Мікалай Баўсюк, які балатаваўся па акрузе № 52 у Гародні. Палітык кажа, што былі выпадкі, калі выбарчыя камісіі дрэнна ставіліся да назіральнікаў, а таксама да давераных асобаў кандыдатаў:
– Галасы наогул не лічацца. Бюлетэні перакладаюцца папросту ў розныя стопкі, пішуцца запіскі і перадаюцца да старшыні камісіі. А пасля яны доўга думаюць, як гэта вылічыць лічбу, якая будзе ўпісана ў пратакол. Грубыя і беспакараныя адносіны сведчаць пра тое, што гэтая фальсіфікацыя пакрываецца зверху і ідзе па ўсёй Беларусі.
Скаргі ў акруговыя камісіі накіроўваюць таксама іншыя дэмакратычныя кандыдаты, якія зафіксавалі парушэнні ў асноўны дзень галасавання на выбарах.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
