Землякі лістуюць Эдуарду Пальчысу



Жыхар горада Бярозаўка, Лідскага раёна Вітольд Ашурак напісаў і адправіў ліст падтрымкі Эдуарду Пальчысу. Ураджэнец Ліды, адміністратар сайта 1863х.com, больш вядомы пад псеўданімам Джон Сільвер, зараз знаходзіцца пад следствам у жодзінскім СІЗА. Следчы камітэт ужо выставіў яму абвінавачванні адразу па двух крымінальнах артыкулах – за распальванне міжнацыянальнай варожасці і распаўсюд парнаграфіі. Як мяркуе грамадскі актывіст з Бярозаўкі, лістуючы Эдуарду Пальчысу можна выказаць сваю падтрымку земляку, які воляю лёсу апынуўся за кратамі.

– Чалавеку, які жыве на волі, цяжка ўявіць сабе настрой таго, хто гэтай волі пазбаўлены. І атрымаць  падтрымку звонку ад людзей, якія думаюць аднолькава, дае адчуванне еднасці і таго, што ты не адзін. Галоўнае, каб ён атрымаў наш ліст і ведаў, што Лідчына яго памятае. І каб ён ведаў, што жыве Беларусь!  Ягоная  праца не марная.

Напісаць Эдуарду Пальчысу можна па адрасе: Менская вобласць, горад Жодзіна, вуліца Савецкая 22, корпус А, турма №8, паштовы індэкс 222160. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота twitter.com/1863x