Жахары Кабакоў змагаюцца за чыстую ваду
Жыхары вёскі Кабакі ў Бярозаўскім раёне запатрабавалі ў начальства абяцаную ў мінулай пяцігодцы станцыю абезжалезвання. Мясцовы незалежны дэпутат сельвыканкама Валер Білібуха напісаў петыцыю ў раённы выканаўчы камітэт, пад якой падпісаліся 50 вяскоўцаў. Ваду з кранаў ужываць стала немагчыма: яна не толькі іржавая, але і смярдзючая.
Кажа Анатоль Сахаруша:
– У цешчы набраў вядро вады. Дык пасля адчыняў акно, каб кухня праветрылася. Так гэтая вада “прыемна” пахне. А як іх тут паслухаеш, дык ледзь не крынічную ваду п’ём.
– Хочам, каб не было гэтага асадку, іржы на каструлях, у пральнай машыне.
– Гэтую ваду п’юць дзеці. І пра гэта ніхто не задумваецца.
– Гэта толькі на словах, што да 2020 года зробяць. Але наўрад ці яны зробяць – бюджэт скрадзены, распілаваны.
Выступы прыехаўшага на сход начальства ўспрымаліся скептычна. Каб абяліць дзеянні беларускіх уладаў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталь Міхнюк пужаў недахопам прадуктаў ва Украіне, а ў Беларусі з харчаваннем, маўляў, праблем няма. Калі многія з кабакоўцаў ездзяць ва Украіну за прадуктамі. Не ўспрыняты і аспрэчаны былі словы пра своечасовую выплату пенсіі. А станцыя абезжалезвання будзе ў чарговай пяцігодцы пад назвай “Камфортнае пражыванне”, паабяцаў Віталь Міхнюк:
– Вырашаць гэтую праблемы збіраліся і збіраемся. У 2011-2015 гг. была праграма “Чыстая вада”. Чаму не вырашана пытанне? У звязку з тым, што ў дзяржавы не хапіла грошай.
Па словах Віталя Міхнюка, ад няякаснай вады не паміраюць. Але і доўга не жывуць, нявесела жартуюць вяскоўцы. Яны не паверылі чарговым абяцанкам і разышліся ні з чым.
Слухайце поўны гук у далучаным файле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя