Жахлівы тэракт у Егіпце: загінула 235 чалавек



Паводле апошніх звестак ахвярамі тэракту сталі ажно 235 чалавек.

***

У выніку тэракту, які адбыўся ў мячэці на поўначы Сінайскага паўвострава ў горадзе Бір-эль-Абд, загінула ажно 200 чалавек і яшчэ 130 паранена, паведаміла «Аль-Арабія».

Раней паведамлялася, што загінулі 184 чалавекі і 125 параненыя. Колькасць ахвяр расце.

У твітары телеканала Sky News Arabia паведамляецца, што тэрарысты спачатку здзейснілі выбух у мячэці. Мяркуецца, што гэта зрабіў смяротнік.

Затым, заблакаваўшы ўваход у мячэць пазадарожнікамі, баевікі адкрылі агонь па тых, хто ўцякаў з будынку.

Паведамляецца таксама, што тэрарысты стралялі па машынах хуткай дапамогі, якія перавозілі параненых.

Беларускае Радыё Рацыя