Жанчын, затрыманых за акцыю ў падтрымку беларускай мовы, вызваляюць з ІЧУ



Жанчын, якія былі затрыманыя за арганізацыю ў электрычцы маладэчанскага напрамку акцыі ў падтрымку беларускай мовы, пачалі выпускаць з ізалятара часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Менску, вынікае са звестак валанцёрскага тэлеграм-канала „Спісы затрыманых”.

Пакуль невядома, ці адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў.

26 лютага група жанчын пенсійнага ўзросту была затрыманая за чытанне кніг беларускіх пісьменнікаў у электрацягніку, які ехаў з Менска. Паводле звестак праваабарончага сайта spring96.org, у міліцыю было дастаўлена не менш за 16 чалавек.

belapan.by

Фота: з сайта railwayz.info