Жанчыны расказваюць пра праект «SOS» і заклікаюць да вызвалення сваіх блізкіх
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала, удзельніца праекту «SOS» і жонка палітвязня Дар’я Лосік, ініцыятарка праекту «SOS» спявачка Анжаліка Агурбаш і студэнтка Рочэстэрскага ўніверсітэту, валанцёрка фонду Ксенія Калаур расказваюць аб праекце «SOS».
Гэта відэазварот, у якім сваякі ахвяраў рэпрэсіўнай машыны заклікаюць да вызвалення сваіх блізкіх. Мэта праекту — расказаць пра тых, хто цяпер сядзіць у турмах за свабоду.
