У Менску прайшоў Марш маці



У Менску прайшоў Марш маці. Акцыя завяршылася прыблізна ў 16.30 на плошчы Якуба Коласа.

* * * 

У Менску а 14-й гадзіне каля Чырвонага касцёла пачалі збірацца жанчыны на «Марш маці». Каля 15-й гадзіны яны рушылі па праспекце Незалежнасці.

Жанчыны трымаюць ў руках кветкі і плакаты. Яны скандуюць: „Жыве Беларусь!”, „Маці супраць гвалту”.  Сярод плакатаў: „Матчын праклён на цябе і твой „ОМОН”, «Мамы, станем гарой за  нашых дзяцей» , «Не – баявой зброі, не гвалту».

Некаторыя маці трымаюць у руках іконкі Пакрова Божай Маці, свята якой сёння адзначае Праваслаўная царква. У Беларусі сёння таксама адзначаюць Дзень маці. Да гэтага свята і прымеркаваны марш пратэста.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Тут.бай