Жаночыя маршы ў Беларусі і замежжы (абноўлена)



Жаночы марш на праспекце Незалежнасці ў Менску. У калоны ніхто не збіраўся, дзяўчыны проста гулялі з кветкамі ўздоўж праспекта. 

***

Акцыя салідарнасці з жанчынамі Беларусі каля Брандэнбургскіх варот у Берліне.

***

Акцыя беларусаў у Варшаве: прайшлі калонай, дзяўчыны праспявалі «Купалінку».

У Варшаве разгарнулі 10 метровы БЧБ-сцяг.

Марш жанчын  у Рызе:

***

Жаночы марш у Таліне.

Марш у Брусэлі:

***

Україна далучылася да міжнароднай акцыі салідарнасці з жанчынамі Беларусі. Апоўдні ля помніка княгіне Вользе сабраліся беларускі, якія зараз знаходзяцца ў Кіеве.

Дзяўчаты дзяліліся сваімі гісторыямі, выказвалі словы падтрымкі сяброўкам, што засталіся на радзіме, і ўсім беларускім жанчынам, якія выходзяць штосуботу на вуліцы Менска:

– Мяне завуць Наста. Я  таксама вырашыла падтрымаць сваіх каляжанак, траіх з  якіх учора затрымалі а палове дзясятай  увечары, адну з іх – пры дзіцяці. І я хачу ім выказаць маю салідарнасць, падтрымаць іх і сказаць, што мы разам, нягледзячы на прастору і адлегласць.

Воля беларускіх жанчын вельмі вялікая, і я рада таму, што адбываецца, таму што, мне здаецца, што  пасля гэтага немагчыма будзе вярнуцца да таго патрыярхальна-сексіскага ўкладу, які ў нас быў заўсёды. І я маю надзею, што нарэшце кожная жанчына ў Беларусі зразумее і адчуе, што  яна здатная на большае, што  яна можа, што   яна мае права патрабаваць, што яна мае права  выказваць сваю пазіцыю і  можа сабе верыць, таму  што беларускія жанчыны неверагодныя.

Завяршылася акцыя сумесным фота, якое сёння ўвечары з’явіцца на карце жаночай салідарнасці.  

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/bel_girls

***

На праспекце Незалежнасці ў Менску  пачаўся жаночы дэмарш.

***

У Вільні таксама праходзіць жаночы марш. На яго прыйшла і Святлана Ціханоўская.

 

***

У Лімаcоле (Кіпр) на набярэжнай Молас прайшоў «Жаночы дэмарш супраць палітычных рэпрэсіяў». Каля 30 удзельніц праспявалі «Купалінку» ў амфітэатры, запісалі відэа ў падтрымку стачкамаў і зладзілі перформанс (дзяўчаты з кветкамі перавязалі рукі стужкамі) у знак пратэсту супраць гвалту.

***

У Менску на скрыжаванні вуліц Нёманская і Лідская чытачы заўважылі 12 аўтобусаў c завешанымі вокнамі і некалькі аўтазакаў. Раніцай, распавядаюць яны, эвакуатарам адтуль прыбралі машыны.

tut.by

***

Жаночыя маршы ў падтрымку Беларусі запланаваны сёння ў 22 краінах свету. Як адзначаюць арганізатары, у святле выбарчай кампаніі беларускі былі вымушаныя заняць актыўную міратворчую пазіцыю пасля таго, як пачаліся пераследы народных лідараў і бесчалавечнае падаўленне і катаванні ў адносінах да мірных пратэстоўцаў. Акцыі супраць гвалту, якія сабралі тысячы беларусак у белым з кветкамі, сталі вядомымі ва ўсім свеце.

«На некаторы час удалося панізіць градус гвалту ў краіне. Аднак Лукашэнка і яго асяроддзе, убачыўшы пагрозу свайму рэжыму ў асобах адважных беларусак, узмацнілі ціск на жанчын. Традыцыйныя суботнія жаночыя пратэсты заканчваюцца масавымі затрыманнямі да 500 чалавек», – нагадваюць арганізатары.

Прадстаўнікамі ўлады, па іх словах, складаюцца ілжывыя пратаколы, пратэстоўцаў кідаюць у халодныя камеры, абражаюць і пагражаюць маці адбіраннем дзяцей з сям’і, звальняюць з працы з дзяржустаноў, выпісваюць незаконныя штрафы і выкарыстоўваюць інструменты прапаганды на дзяржаўным тэлебачанні, каб «усяляк ачарніць рэпутацыю жанчын, якія выступаюць за мір і павагу да сваіх правоў».

Арганізатары заклікалі выходзіць ва ўсім свеце на цэнтральныя вуліцы / плошчы сваіх гарадоў у суботу ў белым з кветкамі.

Беларускае Радыё Рацыя