Жаўнер-памежнік скончыў жыццё самагубствам



Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы Смаргонскай пагранічнай групы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Іна Гарбачова на старонцы ў „Фэйсбуку”.

„Звесткі, атрыманыя ў выніку правядзення праверкі, дазваляюць следчым разглядаць у якасці асноўнай версіі суіцыд, прычына якога ляжыць у плоскасці асабістых адносін, не звязаных з праходжаннем службы”, — зазначыла прадстаўнік УСК.

Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі шэраг судовых экспертыз, апыталі сваякоў загінулага і ваеннаслужачых вайсковай часткі.

belapan.by