Жодзінскія ўлады следам за менскімі „адмянілі” Купалле



Услед за менскім гарвыканкамам, які забараніў правядзенне народнага свята ў сталіцы Беларусі, улады горада аўтазаводцаў Жодзіна, які знаходзіцца ў наўпростым абласным падпарадкаванні, таксама адмовіліся ад правядзеньня Купалля ў горадзе.

Чым гэта ўсё тлумачыцца, невядома. Аднак па мясцовым тэлеканале ў бягучым радку абвестак, дадзеная інфармацыя тэрмінова даводзіцца да ўсіх мясцовых тэлегледачоў.

Такім чынам, сапраўды цёплыя летнія дні ў горадзе БелАЗаў народны абрад і вадаёмы апынуліся пад забаронай. Што за гэтым стаіць і каму гэта выгадна? Навошта забараняць традыцыі? Дзеля якой мэты, і ці магчыма іх забараніць наогул, пакажа час.

А пакулдь маем, што маем. І канстатуем – не ўсё так добра, як малююць прапагандысты, у нашым цалкам залежным ад суседзяў „каралеўстве”.

Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна

Фота А.Лапіцкага