Жонка Алеся Бяляцкага пра рэакцыю мужа на Нобелеўскую прэмію міру



Жонка Алеся Бяляцкага пра рэакцыю мужа на Нобелеўскую прэмію міру.

Старшыня „Вясны” Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо 17 месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць.

Жонка Алеся Наталля Пінчук распавяла „Вясне”, як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе праваабаронца.

„На спатканні бачна было, што для яго гэта таксама была вельмі нечаканая, але радасная навіна, і ён да гэтага часу не можа прыйсці ў сябе”,- распавяла Наталля Пінчук.

Беларускае Радыё Рацыя